На акцыю салідарнасці ў Празе сабралася каля 200 чалавек
29 траўня акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзілі ў розных краінах свету.

Беларусы Чэхіі адгукнуліся на прызыў Святланы Ціханоўскай. Акцыя салідарнасці адбылася ў Празе 29 траўня.

Каля 200 чалавек у гэты дзень, стварыўшы жывое кола пад бел-чырвона-белымі сцягамі і гербам Пагоня, узгадвалі сваіх сяброў, якія зараз пакутуюць на Беларусі ад дыктатуры і пераследу.

На гэтым мерапрыемстве быў агучаны а потым падпісаны Зварот да кіраўніцтва Чэшскай Рэспублікі з заклікам прызнаць дзейсны нелегітымны лукашэнкаўскі рэжым злачынным і тэрарыстычным.
Паводле прэс-рэліза