Міністр культуры «ЛНР» патрабуе расстраляць украінскую пісьменніцу
Міністр культуры «ЛНР» патрабуе расстраляць украінскую пісьменніцу. Ірына Філатава звярнулася ў суд Луганску з просьбай «судзіць Ірыну Карпу па законах ваеннага часу».
![20140516105801_28484_article_big.jpg 20140516105801_28484_article_big.jpg](/img/v1/news/full/20140516105801_28484_article_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прычынай звароту ў суд стаў мульцік «Ватніца-мутант», аўтарам якога з'яўляецца ўкраінская пісьменніца Ірына Карпа.
Паводле міністра культуры «ЛНР» мульцік мае абразлівы характар. Пасля яго прагляду ў Ірына Філатава «пагоршыўся сон і самачуцце», – піша міністр самаабвешчанай рэспублікі ў сваёй заяве ў суд, апублікаванай на старонцы інфармацыйнага парталу «Луганскі радар».
Сёлета міністр культуры «ЛНР» праславілася сваймі аголенымі фотаздымкамі, на якіх яна ў бялізне і з бутэлькай алкаголю пазуе на вуліцах роднага Луганску.