Літва патрабуе непрызнання расійскіх пашпартоў жыхароў Данбаса ў ЕС

Літоўскія дыпламаты намагаюцца, каб расійскія пашпарты, якія выдаюцца ў спрошчаным парадку жыхарам Усходняй Украіны, не прызнаваліся ў маштабе Еўрасаюза.

© Itar-Tass / Scanpix

© Itar-Tass / Scanpix


Калі гэтага дамагчыся не атрымаецца, будуць прыняты аднабаковыя меры, паведаміла міністэрства замежных спраў Літвы. "У дадзены момант мы актыўна працуем над каардынавным адказам на ўзроўні ЕС на няспынныя парушэнні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, уключаючы незакона выдаваемыя Расійскай Федэрацыяй дакументаў жыхарам Украіны на часова акупаваных Расіяй Данецкай і Луганскай абласцях Украіны", — гаворыцца ў адказе, прадстаўленым BNS.
Сваю пазіцыю Літва пацвердзіла пасля таго, як Эстонія вырашыла не прызнаваць расейскія пашпарты, выдадзеныя жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей з 24 красавіка, калі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зацвердзіў спрошчаны парадак прадастаўлення грамадзянства жыхарам гэтых абласцей. МЗС Літвы адзначае, што настрой не прызнаваць такія пашпарты не раз дэклараваўся ў розных міжнародных фарматах. "У дадзены момант у Брусэлі вядуцца дыскусіі, у якіх дзяржавы-члены разам з ведамствамі ЕС шукаюць спосабы, як рэалізаваць тэхнічна скаардынаваную і адзіную палітыку ЕС па непрызнанні такіх пашпартоў", — паведамляе міністэрства. "Мы прытрымліваемся пазіцыі, што калі Еўракамісія зацвердзіць адпаведныя вехі, усе члены ЕС на аснове агульнага падыходу разам не прызнаюць гэтыя пашпарты. Калі не атрымаецца прыйсці да агульнай згоды, будуць уведзены аднабаковыя меры", — гаворыцца ў адказе МЗС.
Паводле delfi.lt