"Кібарг" з данецкага аэрапорта запісалі відэазварот да сваіх родных і да ўсіх украінцаў (відэа)

Вопытныя байцы, якіх тэрарысты празвалі "кібаргамі" — рашучыя і смелыя ў баі, моцна мяняюцца, калі звяртаюцца да сваіх блізкіх і родных, — адзначае obozrevatel.com.



475867.jpg

Раней у сетцы былі апублікаваныя фатаграфіі ўкраінскіх вайскоўцаў з 95-й брыгады, якія нечалавечымі намаганнямі ўтрымліваюць абарону данецкага аэрапорта. Пры гэтым, у рэдкія моманты зацішша аказваецца, што яны звычайныя людзі, са сваімі хобі, характарамі, лёсамі, звычкамі і нават хатнімі ўлюбёнцамі.

Наш карэспандэнт Зміцер Галко правёў некалькі дзён сярод абаронцаў данецкага аэрапорта. Яго рэпартаж пра жыццё і побыт "кібаргаў" чытайце тут.