«Яндэкс» купіў правы на серыял «Слуга народа» з Зяленскім
Кампанія «Яндэкс» набыла эксклюзіўныя правы на паказ у інтэрнэце на тэрыторыі Расіі серыяла «Слуга народа», у якім выканаў галоўную ролю дзеючы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Серыял можна паглядзець па падпісцы на сэрвісе «КиноПоиск». На афіцыйным юцьюб-канале шоў недаступна для расійскіх гледачоў. Раней стваральнікі запэўнілі, што гэта часовая мера, звязаная з рашэннем юрыдычных пытанняў.
«Слуга народа» распавядае пра настаўніка гісторыі, які стаў прэзідэнтам Украіны. Серыял быў зняты «Студыяй Квартал 95». Прэм'ера адбылася на канале «1 + 1» у лістападзе 2015 года. Шоў стала адным з самых папулярных на ўкраінскім тэлебачанні. На расійскім ТБ яго не паказвалі.
У 2017 годзе ва Украіне была створана аднайменная серыялу партыя. Трэці сезон «Слугі народа» выйшаў напярэдадні выбараў прэзідэнта Украіны, на якіх перамог Уладзімір Зяленскі.
Паводле meduza.io