Іран. Фальшывымі баксамі супраць валютчыкаў
Незвычайны спосаб, калі верыць заходняй прэсе, вынайшлі ўлады Ірану для барацьбы з інфляцыяй, якая пасля ўвядзення эканамічных санкцый супраць краіны з боку Захаду б’е ўсе рэкорды.
Нагадаем, што за два апошніх тыдні дзяржаўная іранская валюта патаннела адносна долара на траціну. Зараз на чорным рынку курс складае 37 500 рыялаў за долар. Улады адрэагавалі на валютны ажыятаж ў
духу ўсіх аўтарытарных рэжымаў: абвінавацілі ва ўсім валютчыкаў і правялі шырокамаштабны паліцэйскі рэйд, у выніку якога было арыштавана больш за два дзясяткі спекулянтаў. Іх чакае паказальны суд.
Аднак на агульную сітуацыю на валютным рынку гэта ніяк не паўплывала, паколькі галоўныя шэрыя аперацыі з валютнай адбываюцца на ўзроўні чыноўнікаў, якія маюць магчымасць набываць для сваіх устаноў
валюту ў дзяржбанку па нізкім кошце, каб пасля прадаваць па рынкавым курсе праз «мянялаў» простым грамадзянам. З-за неэфектыўнасці звычайных сілавых метадаў аяталы пайшлі на
незвычайны крок. Калі верыць заходнім СМІ, яны выкінулі на рынак фальшывыя долары. Называецца сума ў 8 мільярдаў падробленых баксаў, якія, быццам, надрукаваныя ў КНР. Страх перад тым, каб набыць
фальшыўку, здаецца, трохі насцярожыў іранцаў. Калі верыць тым жа заходнім медыя, яны не так актыўна пачалі пераводзіць кроўныя сродкі ў «зялёныя». У выніку ў апошнія дні курс рыяла
ўзмацніўся да 34 000 за долар.
Паводле нямецкай прэсы