Грыбаўскайтэ павіншавала ўкраінцаў з Днём Незалежнасці на ўкраінскай мове
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ павіншавала ўкраінцаў з Днём незалежнасці. У сувязі з гэтым яна звярнулася да іх з відэавіншаваннем на ўкраінскай мове.
Кіраўнік Літвы адзначыла, што Украіна 23 гады таму паказала свету, што ўкраінцы ствараюць сваю дзяржаву самі і Украіна абрала сваю свабоду чвэрць стагоддзя таму. Акрамя таго, яна пажадала, каб у краіну як мага хутчэй вярнуўся мір.
«23 гады таму Украіна ўсяму свету паказала, што сваю дзяржаву ўкраінцы ствараюць самі. Абараняць свабоду сваёй дзяржавы з'яўляецца абавязкам кожнага чалавека. Літва абрала сваю
свабоду чвэрць стагоддзя таму. Нам дапамагло яднанне людзей і жаданне не дазволіць чужым сілам панаваць у нашай дзяржаве», — сказала яна ў сваім віншаванні.
«Вы, украінцы, таксама абралі еўрапейскі шлях і штодня змагаецеся за права жыць у незалежнай і дэмакратычнай краіне. Жадаю вам адзінства, сілы і рашучасці ісці абраным шляхам. Хай ва Украіну
хутчэй вернецца мір. Дарагія украінцы, віншую вас з Днём Незалежнасці. Слава Украіне!», — сказала Даля Грыбаўскайтэ.
Нагадаем, Украіна адзначае Дзень незалежнасці 24 жніўня.