Грузія. У Горы аднаўляюць помнік Сталіну

Блізкая да Міхаіла Саакашвілі СМІ абвінаваціла прэм’ера Грузіі Бідзіна Іваішвілі ў падрыхтоўцы рэканструкцыі помніка Сталіну на яго радзіме ў горадзе Горы (як вядома, помнік дэмантавалі па асабістаму загаду Саакашвілі, каб зрабіць з яго экспанат музею акупацыі Грузіі).  



file66vocej3jsl1fsrhy4c6_800_480.jpg

Бідзіна Іваішвілі

Непасрэднай падставай для заявы пра сталінафільскія пачуцці прэм’ера стала маштабная акцыя за аднаўлення манумента “правадыра”, якая на днях пра прайшла ў Горы. У маніфестацыі удзельнічалі не толькі тутэйшыя сталіністы, аднак і іх аднадумцы з іншых рэгіёнаў Грузіі, што сведчыць пра добрае фінансаванне мерапрыемства. Паколькі сваіх грошаў у грузінскіх камуністаў мала, адразу спонсарства прыпісалі Іванішвілі.

Чаму менавіта яму, а не іншаму алігарху? Проста аднаўленне помніка магло б узмацніць сімпатыі да грузінскага ўраду ў Маскве, з якой Тбілісі цяпер спрабуе наладзіць дыялог. Відавочна, што ў Расіі, дзе культ Сталіна перажывае сапраўдны рэнесанс, пазітыўна ацэняць навіну пра аднаўленне сталінскага манументу ў Горы.

Праўда, не выключана, што Іванішвілі, калі ён сапраўды санкцыянаваў акцыю ў Горы, цікавіць толькі піяр. Паводле ўсіх апытанняў, каля 80 працэнтаў жыхароў Горы і 75 працэнтаў грузін не маюць нічога супраць вяртання помніка “Бацькі ўсіх народаў” на былое месца. Што тычыцца згаданага мітынгу, то ён закончыўся стварэннем камітэту, які будзе каардынаваць кампанію за аднаўленне помніка.