Генеральны сакратар NATO заявіў пра падабенства рэжымаў Расіі і Беларусі
Мадэлі паводзін Расіі і Беларусі падобныя, і яны парушаюць дэмакратычныя правы і каштоўнасці, у якія верыць NATO, паведамляе korrespondent.net.
Пра гэта заявіў генеральны сакратар Альянса Енс Столтэнберг на сустрэчы міністраў абароны краін ЕС у Партугаліі ў чацвер, 27 траўня.
«Гэта дзве розныя краіны, але з вельмі падобнай мадэллю паводзін. І мы павінны ставіцца сур'ёзна да гэтага. Яна (мадэль — рэд.) стварае нестабільнасць у нашым суседстве», — адзначыў генеральны сакратар.
Паводле яго слоў, Беларусь і Расія «душаць дэмакратычныя пратэсты, апазіцыю, выкарыстоўваюць кібератакі, атручваюць». Дзеянні дзвюх краін абавязваюць Альянс падтрымліваць Украіну і Грузію, якія «пацярпелі ад прымянення сілы Расіяй у парушэнне іх суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», адзначыў Столтэнберг