ХАМАС аднавіў абстрэл ізраільскіх тэрыторый

Рух ХАМАС ізноў запусціў ракеты ў напрамку ізраільскіх гарадоў Ашдод і Тэль-Авіў.

tass_33123927.jpg

Армія Ізраіля паведаміла, што ХАМАС нанёс удары па Цэнтральнай і паўднёвай частцы краіны. «Мужчыны, жанчыны, дзеці і пажылыя людзі знаходзяцца ў хованках, абараняючыся ад накіраваных на іх ракет», — адзначылі вайскоўцы.
Ізраільская армія таксама паведаміла, што самалёты ваенна-паветраных сіл краіны нанеслі чарговую серыю ўдараў па Сектары Газа.
Раней ХАМАС абвясціў аб спыненні абстрэлаў Тэль-Авіва на дзве гадзіны з 22:00 суботы да 00:00 нядзелі.
nn.by