Беспарадкі ў Ізраілі: затрыманыя 750 чалавек, ёсць параненыя
Беспарадкі адбываюцца ў дзясятках гарадах. Радыкальна настроеныя грамадзяне збіваюць мінакоў, грамяць крамы, кафэ, паляць аўтамабілі, закідваюць камянямі праваахоўнікаў. У некаторых ізраільскіх гарадах уводзяць каменданцкую гадзіну, паведамляе korrespondent.net.
У Ізраілі з пачатку беспарадкаў праваахоўнікі затрымалі 750 чалавек. Ёсць параненыя. Так, за мінулую ноч былі параненыя пяць паліцэйскіх, паведамілі РІА Новости са спасылкай на прэс-службу паліцыі Ізраіля.
Адзначаецца, што пратэсты праходзяць у дзясятках гарадах.
Пратэстоўцы ідуць на канфрантацыю з паліцыяй. У горадзе Ака на паўночным захадзе Ізраіля мясцовыя арабы закідалі камянямі паліцэйскі ўчастак.Таксама напалі на мінака, якога шпіталізавалі ў цяжкім стане.
Паыодле інфармацыі СМІ, у горадзе Бат-Ям на ўзбярэжжы Міжземнага мора радыкальна настроеныя грамадзяне разграмілі крамы і кафэ, якія належаць арабам. На глебе нацыянальнай нянавісці быў моцна збіты мужчына.
Недалёка ад Тэль-Авіва ў горадзе Ладэ, дзе большасць жыхароў — арабы, быў разгромлены рынак, рэлігійная габрэйская школа, спаленыя дзесяткі аўтамабіляў. У населеным пункце уведзена каменданцкая гадзіна і абвешчана надзвычайнае становішча