У Радзе Бяспекі ААН заклікалі спыніць гвалт на Блізкім Усходзе
У Радзе Бяспекі ААН заклікалі неадкладна спыніць гвалт у Ізраілі. Бакі ізраільска-палесцінскага канфлікту заклікалі да неадкладнай дээскалацыі, спынення гвалту і стрыманасці.
Прадстаўнікі Эстоніі, Францыі, Ірландыі і Нарвегіі ў Радзе Бяспекі ААН заклікалі спыніць гвалт паміж Ізраілем і Палестынай. Пра гэта паведамляе DW.
"Мы заклікаем ўсе бакі да неадкладнай дээскалацыі, спынення гвалту і стрыманасці", — сказана ў дакуменце.Гэтыя краіны асудзілі як ракетныя ўдары па Ізраілі з сектара Газа, так і зваротныя авіяўдары.
У прыватнасці, Палесцінскія ўдары па грамадзянскім насельніцтве Ізраіля ў заяве названыя "непрымальнымі". Разам з тым Ізраіль заклікалі праявіць максімальную стрыманасць і павагу да міжнароднага права, а таксама спыніць будаўніцтва паселішчаў, знос дамоў і высяленне палесцінцаў, у прыватнасці, ва Усходнім Ерусаліме.
У сваю чаргу Туніс, Нарвегія і Кітай не далучыліся да заявы і патрабуюць склікаць на заўтра яшчэ адно экстраннае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН.
Нагадаем, што ў сектары Газа заяўляюць пра 83 загінулых пры ўдарах Ізраіля. Паводле апошніх даных, на тэрыторыі Ізраіля загінула сем чалавек, сотні параненыя.