Германія. Неанацысты адсвяткуюць перамогу варвараў над Рымам
На пачатку мая секцыя праварадыкальнай Нацыянал-дэмакратычная партыі (NPD) у нямецкім горадзе Оснабрук збіраецца адзначыць 2000-ю гадавіну бітвы ў Тубургскім лесе, калі германскія плямёны разбілі тры рымскія легіёны. Такім чынам яны спынілі прасоўванне Рыму ў германскія вобласці. Свята перамогі мусіць прайсці пад лозунгам “2000 гадоў барацьбы супраць чужынцаў — за нацыянальнае самавызначэнне. Тэкст звароту нацыянал-дэмакратаў выклікаў вялікі рэзананс у грамадстве, асабліва ў гісторыкаў.
На пачатку мая секцыя праварадыкальнай Нацыянал-дэмакратычная партыі (NPD) у нямецкім горадзе Оснабрук збіраецца адзначыць 2000-ю гадавіну бітвы ў Тубургскім лесе, калі германскія плямёны разбілі тры рымскія легіёны. Такім чынам яны спынілі прасоўванне Рыму ў германскія вобласці. Свята перамогі мусіць прайсці пад лозунгам “2000 гадоў барацьбы супраць чужынцаў — за нацыянальнае самавызначэнне. Тэкст звароту нацыянал-дэмакратаў выклікаў вялікі рэзананс у грамадстве, асабліва ў гісторыкаў. Усе смяюцца з тэзісу пра тое, што старадаўнім варварам пагражаў “рымскі імперыялізм, які быццам нёс пагрозу іх культуры. Менавіта дзякуючы рымлянам на тэрыторыі Германіі ўзніклі гарады, інфраструктура, хрысціянства. Тэзісы арганізатараў урачыстасцяў выклікалі шок нават сярод саміх правых радыкалаў. Некаторыя актывісты заклікалі байкатаваць акцыю, што вельмі абвастрыла і без таго не лёгкія адносіны паміж групоўкамі ўнутры NPD.
Па матэрыялах “Junge World (Германія)