“Джокер” у справе пра цягач Volvo, які перавозіў БУК для рэйсу MH17

Напярэдадні гадавіны крушэння пасажырскага самалёта Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які здзяйсняў рэйс MH17, былі знойдзеныя новыя факты, якія пацвярджаюць дачыненне баявікоў ДНР да гэтай авіякатастрофы. 



paris_match.jpg

Падчас эксклюзіўнага расследавання, якое здзейсніла  каманда InformNapalm, былі знойдзеныя чарговыя доказы выкарыстання баявікамі цягача Volvo FH-13, які раней перавозіў ЗРК “Бук-М1″.

На відэа, якое апублікаванае на канале “Шторм Марыупаль” 16 кастрычніка 2014 году адзін з баявікоў паказаў аўтапарк разбітай трафейнай вайсковай тэхнікі. У сваім сюжэце ён пераконвае гледачоў, што менавіта адноўленыя трафеі, але не пастаўкі ўзбраення з Расейскай Федэрацыі з'яўляюцца асноўнай “ударнай сілай супраціву”.

Трафейная тэхніка, цалкам мажліва, была перавезеная ў адстойнік пасля Ілавайскага катлу, у стварэнні якога таксама ўдзельнічалі падраздзяленні ЗС РФ. На першых кадрах відэа сярод танкаў быў заўважаны і белы цягач Volvo FH-13 з характэрнай сіняй паласою, які раней фіксаваўся і на відэа з перавозкай ЗРК “Бук-М1”, які збіў Boeing 777 рэйсу MH17 17.07.2014 г.

11700728_398026247058071_1676145271959387929_o.jpg

Аўтар відэа на канале “Шторм Марыупаль” з пазыўным “Джокер” з'яўляецца прадстаўніком групоўкі “Белыя лебедзі”. “Джокер” – родам з Марыупалю і з'яўляецца “вайсковым карэспандэнтам” незаконных збройных фармаванняў ДНР.

(https://archive.is/26pZPhttps://archive.is/ZvsCF ; https://archive.is/OaFiF ;https://archive.is/OBSa)

dzhoke.jpg

Тое, што менавіта гэты цягач, перавозіў па акупаванай праз баявікоў тэрыторыі расейскі ЗРК “Бук-М1” пад нумарам 3*2, не выклікае сумневу. У фатадоказах, якія публікаваліся раней, на ім можна пабачыць нумар тэлефону, які належыць кампаніі, што займалася арэндаю спэцтэхнікі ў Данецку.


Paris-Match.jpg

Luhansk.jpg

Таксама вядома, што на прадпрыемстве ПАТ “Будмеханізація” (укр.) у наяўнасці знаходзіўся толькі адзіны цягач Volvo FH-13 з адпаведнай афарбоўкай, у гэтым можна пераканацца, паглядзеўшы прайс на паслугі спецтэхнікі гэтай кампаніі.

Першая следчая камісія ў справе катастрофы рэйсу боінгу прыбыла на Данбас 21 ліпеня 2014 году. Зыходзячы з прадстаўленага відэа з 16 кастрычніка 2014 году, зразумела, што ўвесь гэты час камандзіры незаконных збройных фармаванняў і кіраўнікі ДНР не толькі ведалі пра месцазнаходжанне цягачу Volvo FH-13, які фігуруе ў выніках расследаванняў міжнародных экспертаў, але і выкарыстоўвалі яго для транспартавання іншых адзінак ўзбраення і тэхнікі.

Спадзяемся, што нашае расследаванне дапаможа ў ідэнтыфікацыі асобаў, якія маюць дачыненне да перавозкі ЗРК “Бук-М1” па тэрыторыі Украіны, акупаванай баявікамі.

Нагадаем, што напрыканцы красавіка 2015 году каманда InformNapalm ў сацыяльным профілі расейскага вайскоўца тэрміновай службы вайсковай часткі 83466 147 АБМЗ РФ Дзмітрыя Зубава знайшла наўпроставыя доказы перакідвання на вайсковых цягачах некалькіх адзінак ЗРК “Бук-М1” да ўкраінскай мяжы. Перакідванне расейскіх ЗРК было здзейсненае акурат за 2 тыдні да знішчэння малайзійскага боінгу. Праз месяц матэрыялы нашых расследаванняў таксама былі выкарыстаныя ў справаздачах замежных экспертаў.

UPD: З дапамогай геалакацыі вызначанае дакладнае месцазнаходжанне базы тэхнікі баявікоў: горад Снежнае, непадалёк ад Шахты “Ударнік”.

 

Пераканацца ў дакладнасці вызначэння мейсца можна праз параўнанне спадарожнікавага здымку базы і відэа баявікоў: будынак кацельні з дымавым комінам і рамонтны цэх за цягачом Volvo:

2015-07-14_195009-Snezhnoe12.png

Знаходжанне гораду паблізу з мяжою было скарыстанае для стварэння на тэрыторыі базы перавалачнага пункту вайсковае тэхнікі з Расіі.

Матэрыял падрыхтаваў krmvictory адмыслова для InformNapalm.org

Пераклад Дзяніса Івашына