Джамілеў: Крымскіх татараў, якія не хочуць станавіцца рускімі, звальняюць з працы

Крымскіх татараў, якія пражываюць у Аўтаномнай рэспубліцы і адмаўляюцца ад расійскага грамадзянства, звальняюць з працы, паведамляе "Украінская праўда"



2ee28c6779fa20644afcb9ae3154c75c.jpg

Народны дэпутат Мустафа Джамілеў распавёў пра гэта ў эфіры "Грамадскага тэлебачання": "Сітуацыя ў Крыме сумная. На кожным кроку праверкі дакументаў. Людзі не ведаюць, што рабіць. Тых крымскіх татараў, якія не хочуць станавіцца грамадзянамі Расіі, па сутнасці, прымушаюць, таму што калі яны не будуць атрымліваць расійскія пашпарты, то яны не змогуць уладкавацца на працу.

Тых, хто адмаўляецца прымаць пашпарты, ужо пачынаюць выганяць з працы. Пад пытаннем таксама права ўласнасці", — распавёў Джамілеў.