Дональд Туск не бачыць у Brexit падставы для панікі

Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск не лічыць трагедыяй выхад Вялікабрытаніі з ЕС. Польскі палітык заклікаў 27 дзяржаў Еўрасаюза да згуртаванасці.

Кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск

Кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск


Па выніках рэферэндуму ў Вялікабрытаніі старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск заклікаў 27 дзяржаў Еўрапейскага саюза да згуртаванасці. У прыватнасці, ён заявіў у пятніцу, 24 чэрвеня, у Брусэлі, што Еўропа поўная рашучасці захаваць сваё адзінства, паведамляе www.dw.com.
Па словах Туска, зараз не час для істэрычных рэакцый. Польскі палітык прапанаваў правесці нефармальную сустрэчу 27 краін ЕС без удзелу Вялікабрытаніі ў рамках саміту, які пройдзе ў Брусэлі 28 і 29 чэрвеня, і абдумаць сумесную будучыню.
Раней у той жа дзень кіраўнік падліковай камісіі Вялікабрытаніі Джэні Уотсан абвясціла ў Манчэстэры афіцыйныя вынікі рэферэндуму. За выхад Злучанага Каралеўства з ЕС прагаласавалі 17 410 742 выбаршчыкаў (51,9 працэнта). 48,1 працэнт выбаршчыкаў (16 141 241 чалавек) выказаліся за захаванне сяброўства ў Еўрасаюзе.