Ці знаходзіцца рай на адлегласці ў некалькі пстрычак мышшу?
Ватыкан спалучыў адну з сваіх найстарэйшых традыцый з сацыяльнымі сеткамі, прапаноўваючы «індульгенцыі» падпісчыкам твітара Папы Францішка.
Каталікі лічаць, што
прадастаўленыя царквой індульгенцыі скарачаюць час, які яны павінны правесці ў чысцы пасля таго, як яны вызналі свае грахі і былі вызваленыя ад іх.
Індульгенцыі атрымалі дурную славу ў Сярэднявеччы,
таму што нядобрасумленныя царкоўнікі прадавалі іх за вялізныя сумы грошай. Але індульгенцыі ў хаду і цяпер, у 21
стагоддзі.
Аднак
высокапастаўлены чыноўнік з Ватыкану папярэдзіў каталікоў-інтэрнаўтаў, што яшчэ патрабуецца старая добрая вера, рай не знаходзіцца на адлегласці ў некалькі пстрычак мышшу.
«Вы
не можаце атрымаць індульгенцыю, як каву з аўтамата», —
арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыня Папскага савета па сацыяльнай камунікацыі, паведаміў італьянскай газеце Corriere della Sera.
Індульгенцыі прадастаўляюцца тым, хто выконвае пэўныя задачы —
напрыклад, уздымаецца на Святую лесвіцу (лат. Scala Santa). Паводле легенды, гэтая мармуровая лесвіца
была прывезена ў Рым у 326 годзе з Ерусаліма святой Аленай і паходзіць з палаца Понція Пілата і што па ёй ўздымаўся на суд Ісус Хрыстос.
Усе 28 прыступак лесвіцы пакрытыя драўлянымі дошкамі. З-за асаблівай святасці рэліквіі вернікі паднімаюцца па ёй толькі на каленях, чытаючы асаблівыя малітвы на кожнай прыступцы. У тых месцах дзе на лесвіцы засталіся сляды крыві Хрыста, зробленыя адмысловыя шкляныя акенцы.
Лесвіца
з'яўляецца святыняй хрысціянскага свету і ўваходзіць у лік аб'ектаў наведвальных пілігрымамі ў юбілейны год з мэтай атрымання адпусту.
Але ўдзел у
мерапрыемствах, такіх як каталіцкі Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, таксама дазволіць атрымаць індульгенцыю.
Памятаючы аб верніках, якія не могуць дазволіць сабе паляцець у Бразілію, Ватыкан пашырыў прывілей таксама на тых, хто сочыць за мерапрыемствам па тэлебачанні, радыё і праз сацыяльныя сеткі.
«У тым ліку праз твітар Папы Францішка. Але вы павінны быць у жывой сувязі з падзеямі. Гэта не значыць, што вы можаце атрымаць індульгенцыю, проста пагутарыўшы ў чаце», — патлумачыў прадстаўнік Апостальскай Пэнітэнцыярыі.
У сваім ўказе
Апольская Пэнітэнцыярыя адзначае, што атрыманне ласкі будзе залежаць ад таго, ці вызнаў чалавек свае грахі і праўдзіва раскаўся ў іх.
Паводле guardian.co.uk