Былы старшыня Смалявіцкага райвыканкама атрымаў пасаду ў акупаваным Крыме
У Ялце прызначылі новага намесніка кіраўніка расейскай адміністрацыі горада. Ім стаў чыноўнік з Беларусі Міхаіл Загорцаў, піша krymr.com.

Як паведамляе прэс-служба адміністрацыі горада, ён будзе курыраваць дзейнасць тэрытарыяльных органаў, сферу ЖКГ і грамадскі транспарт.
Адзначаецца, што нарадзіўся Загорцаў у Беларусі. Да свайго прызначэння ў Ялце 10 гадоў займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарадскога савета дэпутатаў і старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Як паведамляе Свабода, раней Загорцаў асудзіў гвалт сілавікоў і звярнуўся да кіраўніка МУС. У звароце Загорцаў заклікаў сваіх былых калег-кіраўнікоў беларускіх раёнаў, перайсці на бок народа, звярнуўся да сваіх знаёмых генералаў і міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Загорцаў сказаў, што ганарыцца сваімі дзецьмі і сваякамі, якія ходзяць на пратэсты, а таксама папрасіў прабачэння, што дапусціў гвалт.