Беларус апынуўся сярод загінулых у ліфце, што ўпаў уначы на ​​будоўлі ў Маскве

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Фота: lenta.ru

Фота: lenta.ru


«Мы пацвярджаем, што сярод загінулых на будаўнічым аб'екце ў Маскве быў адзін грамадзянін Беларусі», — сказала Марыя Ваньшына.
Паводле яе слоў, консульскі аддзел пасольства Беларусі ў Маскве займаецца ўсімі неабходнымі пытаннямі.
Як паведамлялася, трагедыя адбылася 23 верасня ў доме, які будуецца па вуліцы Шэногіна ў Маскве. Грузавы ліфт, у якім знаходзілася пяць работнікаў розных падрадных кампаній з інжынернай службы, зваліўся з вышыні.
Трое мужчын памерлі на месцы, яшчэ двое — па дарозе ў бальніцу.
Паводле ej.by