Байцы «Данбаса» затрымалі актора, які прыехаў з Парыжу ваяваць на баку тэрарыстаў
Сярод затрыманых у Ілавайску баевікоў ёсць прэзідэнт тэатральнай асацыяцыі «Les Saisons Russes», які прыехаў з Францыі ваяваць за «ДНР».
Юры Юрчанка (пасярэдзіне) з двума тэрарыстамі
Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў дарадца міністра МУС Антон Герашчанка.
Паводле яго слоў, байцы батальёна «Данбас» затрымалі групу баевікоў з 8 чалавек, накіраваную для падмацавання Ілавайскай групоўкі сепаратыстаў, піша segodnya.ua.
«Сярод затрыманых ёсць чалавек па імені Юрчанка Юры. Ён з'яўляецца драматургам, акцёрам, паэтам, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, Прэзідэнтам тэатральнай асацыяцыі «Les
Saisons Russes» («Рускія Сезоны»), Францыя», — сказаў ён.
Герашчанка таксама адзначыў, што Юрый Юрчанка прыехаў са сталіцы Францыі і працаваў перакладчыкам зваротаў і навін тэрарыстаў на французскую мову.
Згодна з даступнай у сеціве інфармацыяй, Юрчанка нарадзіўся ў 1955 годзе, у Адэсе, у перасыльнай турме. Дзяцінства прайшло на Калыме, у таёжным пасёлку, з айчымам, які яшчэ даседжваў свой
тэрмін. У 1982 годзе Юрчанка скончыў Грузінскі тэатральны інстытут і ў 1987 годзе — Маскоўскі літаратурны інстытут ім. А.М.Горкага. Працаваў акцёрам у тэатрах Тбілісі, Хабараўска,
Уладзівастока, Масквы. У 1990 годзе выехаў у Германію, з 1992 года жыў у Францыі. Член Саюза пісьменнікаў Масквы, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза тэатральных дзеячаў Расіі, прэзідэнт
тэатральнай асацыяцыі «LES SAISONS RUSSES» («Рускія Сезоны»), Францыя. Грамадзянін Расіі і Францыі.
Падчас прыезду ў Данецк аднаго з ідэолагаў тэрарыстаў, Сяргея Кургіняна, Юрчанка спрачаўся з ім пра якасць зброі, якую дасылае Расія. «Вось ваша дапамога — іржавыя аўтаматы!», — лямантаваў ён, паказваючы нейкі аўтамат.