Amnesty International раскрытыкавала Польшчу за стаўленне да мігрантаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя абвінаваціла Польшчу ў незаконным прымусовым выцясненні мігрантаў назад у Беларусь.
Amnesty International абвінаваціла Польшчу ў незаконным прымусовым выцясненні мігрантаў назад у Беларусь. Так званае «дыгітальнае расследаванне» міжнароднай праваабарончай арганізацыі, вынікі якога былі апублікаваныя 30 верасня, выявіла раней невядомыя падрабязнасці пра сітуацыю з афганскімі просьбітамі прытулку, якія затрымаліся на мяжы Беларусі з Польшчай.
У дакладзе падкрэсліваецца, што прымус людзей пакінуць краіну, не ацаніўшы іх патрэбу ў абароне, з’яўляецца парушэннем міжнароднага права. У адпаведнасці з заканадаўствам ЕС і міжнародным заканадаўствам аб уцекачах, Польшча абавязаная забяспечваць індывідуальную ацэнку ўсіх хадайніцтваў аб прытулку. Amnesty International запатрабавала, каб польскі ўрад надаў мігрантам часовае жытло, прадукты харчавання і ваду, а таксама забяспечыў доступ да адвакатаў і неабходную медыцынскую дапамогу.
Паводле «Беларускае Радыё Рацыя».