Санкцыі супраць венгерскіх чыноўнікаў выкліканыя цеснымі стасункамі ўрада Орбана з Пуціным
Як паведамілі шматлікія СМІ, ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу венгерскіх чыноўнікаў і бізнесменаў, забараніўшы ім ўезд у краіну. Канкрэтныя імёны грамадзян Венгрыі, якіх закранулі абмежаванні, а таксама прычыны прынятага рашэння пакуль невядомыя. Таму існуе некалькі версій.
Па меркаванні Deutsche Welle, санкцыі маглі быць уведзеныя ў
сувязі з карупцыяй у правакансерватыўным ўрадзе Венгрыі. Венгерскі
навінавы партал Hungarian Voice нават паведаміў, што ў ліку тых, хто
трапіў пад санкцыі, апынуліся людзі з бліжэйшага атачэньня прэм'ер-міністра краіны Віктара Орбана і высокапастаўленыя чыноўнікі
падатковай службы. Так, у паведамленнях фігуруюць імёны
старэйшага дарадцы кіраўніка ўрада Árpád Habony і
кіраўніка Нацыянальнага падатковага і фінансавага ўпраўлення Ildikó Vida.
Аднак некаторыя венгерскія СМІ не выключаюць, што санкцыі маглі быць уведзеныя ў сувязі з палітыкай кіраўніцтва краіны, накіраванай на збліжэнне з Расіяй. Такая версія мае права на існаванне, асабліва калі ўлічыць, што апошнім часам Венгрыя ў сваёй знешняй палітыцы значана аддалілася ад ЕС (гэта адзначыў і падчас нядаўняга візіту ў Венгрыю прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішар). І наблізілася да Расіі. Нагадаем, што венгерскія палітыкі неаднаразова выказвалі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Украіны, Венгрыя адмовілася ад рэверсных паставак газу ў гэту краіну, дамовілася з Расатамам пра рэканструкцыю адзінай у Венгрыі Пакшскай АЭС (дарэчы, папярэднімі дамовамі былі замацаваны таксама пастаўкі Расіяй паліва для АЭС і ўтылізацыя адыходаў), не падтрымала ЕС у пашырэнні санкцый у дачыненні да Расіі.
У сувязі з увядзеннем абмежаванняў павераны ў справах ЗША ў Венгрыі Андрэ Гудфренд (Andre
Goodfriend) быў выкліканы ў МЗС краіны для дачы тлумачэнняў.