Актывісты Еўрамайдану плануюць пікетаваць МУС
Акцыі пратэсту пад будынкам Міністэрства ўнутраных спраў і сустрэчу картэжа Віктара Януковіча запланавалі сёння актывісты кіеўскага Еўрамайдану.
Зімовую
марозную раніцу на галоўнай плошчы краіны сустрэлі некалькі сотняў чалавек. Адначасова пад сценамі Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ноччу з'явілася ёлка.
Пратэстоўцы плануюць усталяваць яе
замест недабудаванага канструкцыі на Майдане Незалежнасці. Зрэшты, пакуль святочныя мерапрыемствы не пачаліся людзі плануюць працягваць мірныя пратэсты. У прыватнасці,
дамагацца пакарання як арганізатараў збіцця людзей у цэнтры Кіева і на вуліцы Банкавая, так і непасрэдных выканаўцаў.
Андрэй Парубій, народны дэпутат, камендант сталічнага Еўрамадану:
— Чаму гэта так важна — таму што калі будуць сядзець у турме тыя з "Беркута", якія па-зверску сябе павялі — кожны іншы міліцыянт добра падумае перад тым, як
падняць палку супраць мірных дэманстрантаў.
Ігар Андрэйчанка,старшыня Чарнігаўскай арганізацыі партыі «Дэмакратычны Альянс»:
— Будзем сустракаць картэж Януковіча паколькі за час Еўрамайдану ён ганебную звычку перакрываць дарогу адмяніў, а вось учора пачаў перакрываць зноў, гэта значыць — ён расслабіўся. Мы нагадаем, што тут стаяць людзі і пачынаюць уводзіцца новыя правілы жыцця.