Адзін з лідараў батальёну «Усход»: Ды мы ж і не хацелі ў Расію... (відэа)
Інтэрв'ю з лідарам сепаратысцкага батальёну «Усход», які дзейнічае на Данбасе, Аляксандрам Хадакоўскім.
Аляксандр Хадакоўскі — адзін з лідараў батальёну, былы начальнік спецпадраздзялення «Альфа» Данецкага абласнога ўпраўлення СБУ, які цяпер падпарадкоўваецца «міністру абароны» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігару Стралкову (Гіркіну). Яго ж называюць «кіраўніком службы бяспекі ДНР» і кіраўніком «патрыятычных сіл Данбасу».
«Першапачатковая
філасофія была такая, што мы не хочам быць з імі, што мы не хочам быць з Украінаю, — распавёў Аляксандр Хадакоўскі ў
інтэрв'ю «Reuters». — І
рыторыкі не было такой, што вось мы хочам выключна ў Расію, мы не хочам быць з Украінаю і гэтак далей. Але мы цяпер разумеем, што ва ўкраінцаў склаліся да нас такія адносіны, што калі сітуацыя
павернецца на іхную карысць, мы ўжо будзем ізгоямі на гэтая зямлі».
Больш падрабязнасцяў —
у відэаматэрыяле.