Адэскі гарсавет нарэшце прызнаў Расію краінай-агрэсарам
Сёння, 3 лютага, Адэскі гарадскі савет прыняў рашэнне аб прызнанні Расіі краінай-агрэсарам. За праект рашэння прагаласавалі 45 дэпутатаў, паведамляе ТСН.
Фота censor.net.ua
За праект рашэння прагаласавалі 45 дэпутатаў з 61-го зарэгістраванага.
Нагадаем, 27 студзеня 2015 года падчас пасяджэнне Вярхоўнай Рады народныя дэпутаты прызналі Расійскую Федэрацыю краінай-агрэсарам. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 271 народны абраннік.
На працягу 2015 года Адэскі гарсавет неаднаразова спрабаваў разгледзець пытанне аб прызнанні Расіі краінай-агрэсарам, аднак у апошні момант яно кожны раз здымалася з парадку дня.