АБФФ супраць Пагоні і бела-чырвона-белага сцягу

Беларуская футбольная федэрацыя чарговы раз выступіла супраць нацыянальных сымбалаў, якія выкарастоўваюць заўзятары на гульнях беларускай зборнай.

9abf4d8387ebcee935571840d053b3c1.jpg


Гаворка ідзе пра матч Германія–Беларусь, які адбыўся 16 лістапада і скончыўся для беларусаў разгромным лікам 4:0. Як паведамляе тэлеграм-канал “Родны футбол”, беларускія фанаты, якія прыехалі падтрымаць сваю каманду, сутыкнуліся з праблемай – іх не дапускалі на стадыён з нацыянальнай сымболікай.

Беларусы ў Эстоніі, 2019 год.

Беларусы ў Эстоніі, 2019 год.


Сцюарды і супрацоўнікі федэрацыі футбола Германіі аргументавалі свае дзеянні лістом з АБФФ, які быў падпісаны старшынёй федэрацыі Уладзімірам Базанавым, з просьбай не дапускаць на стадыён заўзятараў з бела-чырвона-белымі сцягамі, а на атрыбутыку з выявай “Пагоні” звярнуць асаблівую ўвагу.

Беларусы ў Малдове, 2018 год

Беларусы ў Малдове, 2018 год


Сітуацыя не новая і паўтараецца не першы раз. Тыя, хто бывае на выяздных гульнях беларускай зборнай, пэўна, ужо сутыкаліся хаця б раз з ёй. Што праўда варта адзначыць, што ўсе захады немцаў апынуліся марнымі, паколькі беларускія фанаты прынеслі на трыбуны свае сцягі і банеры і яскрава аздобілі ўласны сектар.

budzma.by