Вечарына памяці мовазнаўцы Змітра Саўкі
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" запрашае 14 траўня
(аўторак) у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7A), дзе адбудзецца
вечарына памяці вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі.
Зміцер Саўка пайшоў з жыцця ў 2016 годзе.
Падчас вечарыны сябры, калегі, сваякі падзеляцца згадкамі і ўспамінамі пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну Змітра Саўкі. Таксама будзе прэзентаваная ягоная кніга “Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы”, якая пабачыла свет у красавіку гэтага года ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”.
“Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы” – гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі “Беларуска-Амерыканскага Задзіночання” – найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе.
Вечарына адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7A) 14 траўня ў 18.00.
Уваход вольны!
Паводле прэс-рэлізу.