Гэты дзень у гісторыі: 18 гадоў таму памёр Васіль Быкаў, 80 гадоў з пачатку ВАВ
22 чэрвеня 2003 года пайшоў з жыцця Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
«Свабода» нагадвае іншыя гістарычныя падзеі, якія адбыліся 22 чэрвеня:
1919 — у Гродне выйшла газета «Родны край», газета была забаронена на 6-м нумары.
1941 — нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, пасля
амаль двухгадовага перадыху Другая сусветная вайна вярнулася на беларускія
землі.
1943 — ва ўмовах нямецкай акупацыі заснавана моладзевая
патрыятычная арганізацыя — Саюз беларускай моладзі. СБМ дзейнічаў у Беларусі да
ліпеня 1944 года.
1950 — у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі
мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падполля. Большасць
удзельнікаў асуджаны да 25 гадоў савецкіх канцлагераў, а кіраўнік групы
Расціслаў Лапіцкі — да расстрэлу. Валер Мазынскі зняў дакументальны фільм пра
Расціслава Лапіцкага.
У гэты дзень нарадзіліся:
1883 — Аляксандр Цвікевіч, палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст.
1896 — Браніслаў Туронак, грамадскі дзеяч і публіцыст.
1926 — польскі пісьменнік і кінематаграфіст Тадэвуш
Канвіцкі.
1960 — Сяргей Кушняроў, амерыканскі мультыплікатар
беларускага паходжання.