79-я гадавіна заснавання Акмалінскага лагера жонак здраднікаў Радзімы
79 гадоў таму савецкая ўлада вырашыла заснаваць Акмалінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы (АЛЖИР). Найбуйнейшы жаночы лагер месціўся ў Казахстане і займаў 30 тысячаў гектараў.
Па словах беларускай вязніцы Акмалінскага лагеру жонак здраднікаў Радзімы Маі Кляшторнай, для дзяцей з Беларусі меўся асобны барак. Але асабліва цяжка прыйшлося чачэнцам:
— Чачэнцаў прывезлі, яны пачалі будаваць дарогі. Пад кожным метрам не менш за дзясятак іх ляжыць. Чачэнцаў шмат было, але ў іх не было жытла — ніводнага намёту, ніводнай зямлянкі. А калі яны замярзалі зімой, то з-пад іх даставалі дзяцей і ўжо да нас засялялі.
Акмалінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы (АЛЖИР) праіснаваў з 1938-га па 1953 год.
У 2007 годзе на месцы лагеру адкрыўся Музейна-мемарыяльны комплекс.
Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя