Затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч
Міліцыянты прыйшлі а 19.30 у кватэру журналіста Алега Груздзіловіча і
прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Менску, на
якіх ён быў, паведамляе Свабода.
«Міліцыянты сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезлі яго ў Фрунзенскае РУУС Менска, дзе яго нібыта чакае ўчастковы», — паведаміла жонка Алега Мар’яна.
Алег Груздзіловіч — вядомы беларускі журналіст, спецыялізуецца ў праваабарончай тэматыцы, больш за 20 год адпрацаваў карэспандэнтам Радыё Свабода, меў акрэдытацыю МЗС да 29 жніўня 2020 году, калі былі пазбаўленыя акрэдытацыі чатыры карэспандэнты Свабоды. Алег супрацоўнічаў з незалежнымі беларускімі СМІ, аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».
25 кастрычніка 2020 году Алег Груздзіловіч меў рэдакцыйнае заданне для працы на акцыі пратэсту ад газеты «Народная воля».