У галоўнай рэдактаркі «Газеты Слонімскай» — ператрус
Следчыя ў Слоніме прыйшлі з ператрусам да галоўнай рэдактаркі недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук, — паведамляе БАЖ.
Ператрус праводзіцца ў адпаведнасці з санкцыяй пракурора ў сувязі з тым, што ў мясцовых Тэлеграм-каналах з’яўляліся паведамленні з абразамі.
Ганна Валадашчук у размове з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыяцыі журналістаў падкрэсліла, што не мае дачынення ні да якіх Тэлеграм-каналаў і паклёпніцкіх паведамленняў.
Ператрус у яе доме працягваецца.