Вольгу Кавалькову выклікаюць у міліцыю за пратэст супраць інтэграцыі

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову выклікаюць у Маскоўскі РАУС за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі з Расеяй 7 снежня.

Фота з фэйсбука Вольгі Кавальковай

Фота з фэйсбука Вольгі Кавальковай

З’явіцца ў міліцыю Вольга Кавалькова павінна ў панядзелак, 16 снежня, а 10:00, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, што новая акцыя пратэсту запланаваная на 20 снежня. Пачатак а 18:00 на Кастрычнікай плошчы.