У Варшаве абмяркуюць правы чалавека ў Беларусі

У Варшаве пачалася канферэнцыя АБСЭ, прысвечаная правам чалавека. Больш за тысячу чалавек, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і няўрадавых арганізацый прыехалі ў польскую сталіцу, каб размаўляць пра выкананне правоў чалавека.



warsaw_building.jpg

Польскі амбасадар пры АБСЭ Пшэмыслаў Грудзінскі сказаў Польскаму радыё, што ўдзельнікі сустрэчы будуць размаўляць пра тыя месцы ў свеце, дзе свабода слова і сходаў абмежаваныя. “Гэта найбуйнейшая канферэнцыя, прысвечаная дэмакратыі і правам чалавека ў Польшчы. На ёй прысутныя прадстаўнікі 57 краін і шматлікіх няўрадавых арганізацый. Варшава з’яўляецца свайго роду Меккай, дзе гаворыцца пра такія справы”, — пераконвае Пшэмыслаў Грудзіньскі.

Арганізатары канферэнцыі адзначаюць, што сёлета дыскусія таксама мае быць прысвечана свабодзе веравызнання, правядзенню дэмакратычных выбараў і маніторынгу за галасаваннем.

Некалькі сустрэч будуць прысвечаны і беларускай тэматыцы. Гэта, між іншым, пытанні права на мірныя сходы, умовы затрыманняў і выконванне правоў чалавека ў Беларусі.

Канферэнцыя АБСЭ будзе доўжыцца да 4 кастрычніка.

radyjo.net