У Мінску праходзіць Асамблея патрыятычных сіл Беларусі

26 жніўня ў Мінску пачала працу асамблея патрыятычных сіл краіны, ініцыятарам правядзення якой стала Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ.

Здымак "Радыё Свабода"

Здымак "Радыё Свабода"


Ініцыятыва правядзення асамблеі, заяўляюць у партыі, «выкліканая пагрозай незалежнасці Беларусі» ў сувязі з правядзеннем беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017» і «неабходнасцю абмеркаваць лёс і будучыню Радзімы».
Правядзенне асамблеі таксама звязана з 26-й гадавінай надання Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі статусу канстытуцыйнага закону. Дату 25 жніўня 1991 года ў КХП-БНФ лічаць «найвялікшай датай нашай найноўшай гісторыі».
Лідары большасці апазіцыйных палітычных партый вырашылі праігнараваць мерапрыемства, адзначае БелаПАН.
Паводле «Радыё Свабода»