У Мінску пачаўся з'езд Партыі БНФ
Гэта ХХ з'езд партыі, падчас якога адбудуцца выбары старшыні і кіруючых органаў.

Перад пачаткам з'езда кіраўніцтва партыі наведала Курапаты і ўсклала кветкі да крыжоў.

На пачатку з'езда перад дэлегатамі выступілі з вітальным словам Івонка Сурвіла (дыстанцыйна), Алена Анісім, Ігар Барысаў.

У з'ездзе бяруць удзел каля 100 дэлегатаў. У сувязі з каронавірусам вялікая колькасць дэлегатаў удзельнічае дыстанцыйна.
Партыя БНФ існуе як зарэгістраваная партыя з 1993 года. Паводле Статута, З'езд з'яўляецца вышэйшым органам партыі і адбываецца раз на тры гады.