У Маскве працягваюць пратэставаць супраць штучных абмежаванняў на выбары
У цэнтры Масквы на праспекце Сахарава прайшоў узгоднены з
уладамі мітынг КПРФ. Акцыя заяўлена на 60 тысяч удзельнікаў, сабраліся
не больш за 4 тысячы, паведамляе Свабода.
Лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў раней заяўляў, што няўзгодненая з уладамі акцыя 27 ліпеня была «ашчэрам аранжавай праказы» і заклікаў моладзь не паддавацца на правакацыі.
Паралельна на Бульварным кальцы стартавала сэрыя адзіночных пікетаў у падтрымку незалежных кандыдатаў у Маскоўскую гарадзкую думу і актывістаў, затрыманых падчас акцыі 27 ліпеня.
Адзіночныя пікеты ініцыяваныя муніцыпальнымі дэпутатамі Іллёй Азаравым, Андрэем Моравым і Аленай Філінай ля помнікаў вядомым расейцам у некалькіх месцах Масквы. Адрозна ад камуністаў, у мітынгу ім было адмоўлена.
Пасля акцыі апазыцыі 27 ліпеня за допуск незалежных кандыдатаў да выбараў у гарадскую думу Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках. Некалькі актыўных удзельнікаў затрыманыя. Рашэнне расрытыкаванае праваабаронцамі і палітычнымі экспертамі.