Беларусь спадзяецца да канца года атрымаць кампенсацыю за брудную нафту з Расеі
Беларускі бок разлічвае да канца 2019 года атрымаць кампенсацыю
асноўных стратаў за брудную расейскую нафту ці прынамсі канчаткова
падлічыць гэтыя страты, піша Белсат.
«На дадзены перыяд ідзе адпрацоўка з расейскім бокам розных механізмаў кампенсацыі. На жаль, яна не так хутка адбываецца. Праца вядзецца пастаянна, і разлічваем, што да канца года мы зможам асноўную масу стратаў кампенсаваць або зрабіць якасныя, дакладныя разлікі, якія не будуць выклікаць ніякіх спрэчак паміж намі і суб’ектамі Расейскай Федэрацыі і адпаведна кампенсаваць і тыя, што засталіся страты», – адзначыў ён.
Ране намеснік кіраўніка апарата ўрада Расеі Сяргей Прыходзька паведаміў, што фактычную суму кампенсацыі Беларусі стратаў ад няякаснай расейскай нафты можна будзе вызначыць толькі па выніках 2019 года. Пра тэрміны кампенсацыі стратаў расейскі чыноўнік нічога не казаў.