У Беларусі заблакавалі два сайты для перапіскі з палітвязнямі

У Беларусі абмежаваны доступ да сайтаў vkletochku.org і politzek.me. Адпаведную пастанову вынес пракурор Мінска, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

00052.jpeg


Гэтыя два сайта былі створаны для перапіскі з палітвязнямі. Карыстальнікі могуць выбраць палітвязня са спісу, прачытаць пра яго інтарэсы і адправіць яму ліст праз сайт, піша REFORM.by.

На гэтых сайтах таксама можна было пасябраваць з палітычнымі зняволенымі.

Блакіроўка сайтаў у Беларусі звычайна лёгка абыходзіцца з дапамогай VPN.