У Беларусь прыбывае дэлегацыя Еўрапарламента

Дэлегацыя ў складзе пяці чальцоў Еўрапейскага парламента 18—19 ліпеня наведае Беларусь, піша «Радыё Рацыя» са спасылкай на БелаПан.

fabef494c4237da6b9e0fbebaa6226fc.jpg


Як паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва Еўразвяза ў Менску, гэта другі афіцыйны візіт у Беларусь прадстаўнікоў Еўрапарламента на чале з кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Богданам Здраеўскім.
У складзе дэлегацыі парламентарыі Германіі, Латвіі, Літвы і Польшчы, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Еўрапейскага парламента.
Дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўрада і парламента Беларусі, каб «абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковых адносін ЕЗ і Беларусі і перашкоды па шляху да больш цеснай супрацы, якія яшчэ застаюцца».
Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, каб «даведацца пра іх дзейнасць і перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца».