Святы да грэшніка прыехаў
Патрыярх РПЦ Кірыл раніцай прыехаў у Палац Незалежнасці.
Уладзімір Гундзяеў, таксама вядомы як патрыярх Кірыл, наведаў сёння Лукашэнку.
Як паведамляюць пра-рэжымныя каналы, апісваючы сустрэчу — «найсвяцейшы» сустрэўся з «першым». Напэўна, з першым грэшнікам.
Лукашэнка дазволіў сабе наступную рэпліку: «Няпросты час. Добра, што вы прыехалі. Для нашага народа гэта добры знак. Знак яднання і згуртавання».