Саюз журналістаў Літвы выказвае падтрымку беларускім журналістам

Аб гэтым Дайнюс Радздзявічус заявіў у размове з сайтам "Хартыя97".

s_zh_l.jpg


Каментуючы "Справу БелТА", кіраўнік Саюза журналістаў літвы Дайнюс Раздзявічус назваў відавочным, што "нават калі б і былі нейкія парушэнні, то ўлады прымяняюць абсалютна неадекватныя для сітуацыі сродкі", - піша БАЖ.
"Вобшукі, затрыманні, арышты - гэта ўсе абсалютна сюрэалістычна і абсалютна не ўяўляльна ў нармальнай, прававой еўрапейскай дзяржаве", — адзначыў ён.
Непадобна, лічыць Радзявічус, каб Мінск трымаў курс на свабоду слова: "Хутчэй наадварот - на тое, каб найбольш яе абмежаваць". І змены сітуацыі да лепшага на дадзены момант чакаць не варта", — прызнае галава СЖЛ і канстатуе, што ціск на СМІ ў Беларусі не навіна.