Пуціна суправаджае вялікая брыгада лекараў, сярод іх — хірург-анколаг. Апублікавана расследаванне пра здароўе Пуціна
Расследаванне пра здароўе Уладзіміра Пуціна падрыхтавала расійскае выданне «Проект», якое было прызнана «непажаданым» у РФ.
Расійскаму кіраўніку 69 гадоў, і ў медыцынскіх колах усё больш гавораць пра яго праблемы са здароўем. Падчас паездак у Сочы Пуціна заўсёды суправаджае вялікая брыгада лекараў. Сярод іх — хірург-анколаг.
Па даных выдання, Уладзімір Пуцін усё часцей наведвае Цэнтральную клінічную бальніцу на захадзе Масквы. Там за ім замацаваная група лекараў. "Старэючага Пуціна цяпер суправаджае велізарная брыгада лекараў, у тым ліку хірург-спецыяліст па раку шчытападобнай залозы. На захадзе сталіцы, у Кунцеве, ёсць велізарная тэрыторыя, якую займае Цэнтральная клінічная бальніца (ЦКБ). Менавіта гэтая медыцынская ўстанова адказвае за здароўе першых асоб — там ёсць ВІП-палаты, спецсувязь і ахова. Менавіта сюды — у памяшканне, якое адзін з суразмоўцаў "праекта" называе "аддзяленнем персанальных лекараў", — з гадамі стаў усё часцей наведвацца Пуцін", — пішуць расследвальнікі.
«У медыцынскіх колах сапраўды кажуць аб праблемах прэзідэнта са здароўем. Асабліва гэтыя размовы ўзмацніліся ў пачатку восені мінулага года, калі Пуцін павёў сябе асабліва дзіўна», — адзначаецца ў расследаванні.