Пры Радзе Еўропы плануюць стварыць орган па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб стварэнні пастаяннай групы або органа па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адной з яго задач будзе маніторынг становішча мігрантаў, бежанцаў і асоб, якія шукаюць прытулку з нашай краіне.
«Парламенцкая асамблея занепакоеная разгортванай
сітуацыяй гібрыдных нападаў з боку беларускіх уладаў, якая прыводзіць да
ўзмацнення міграцыйнага ціску на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Тым больш трывожна, што гэта было арганізавана беларускімі ўладамі ў адказ на
санкцыі Еўрапейскага Саюза супраць Беларусі, уведзенымі за грубыя парушэнні
правоў чалавека. Асамблея асуджае любое выкарыстанне дзяржавамі мігрантаў,
бежанцаў і просьбітаў прытулку ў палітычных мэтах», — гаворыцца ў дакуменце,
апублікаваным на сайце ПАРЕ.
Асамблея адзначыла, што тэндэнцыя да абмежавання права на
пошук прытулку расце, і асудзіла яе, у тым ліку і практыку адцяснення мігрантаў
і просьбітаў прытулку ў трэція краіны, дзе патрэбы ў міжнароднай абароне не
могуць быць гарантаваныя.
У ПАРЕ нагадалі пра абавязацельства краін-членаў выконваць
прынцып невыдварэння і забарону на калектыўную высылку замежнікаў. Таксама
рэзалюцыя заклікае аказаць дапамогу Латвіі, Літве і Польшчы для абароны
мігрантаў.
Асамблея заклікае ўлады Беларусі спыніць выкарыстоўваць
мігрантаў і садзейнічаць іх паездкам у Беларусь пад ілжывай падставай турызму,
несці за іх адказнасць згодна міжнароднаму праву і супрацоўнічаць з Латвіяй,
Літвой і Польшчай, а таксама з ЕС па пытаннях трансгранічных дамоўленасцей для
вырашэння сітуацыі з міграцыяй.
ПАРЕ таксама заклікала ўлады Латвіі, Літвы і Польшчы
прадастаўляць падтрымку мігрантам і гарантыі для забеспячэння правоў чалавека і
выкарыстоўваць затрыманне толькі ў крайніх выпадках.
У падтрымку рэзалюцыі было аддадзена 58 галасоў, а супраць — 15.
Паводле reform.by.