Прэзідэнт Польшчы пра нашэсце мігрантаў на мяжы: Мы кантралюем сітуацыю
«Беларускі рэжым атакуе мяжу Польшчы і ЕС», — заявіў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда на прэс-канферэнцыі па выніках другой за апошнія два дні нарады з сілавым блокам.
«Учора мы прадухілілі перасячэнне мяжы з боку групы
мігрантаў, якія кантралююцца беларускімі службамі, што і даставілі гэтых
людзей у месца, дзе няма пункта перасячэння мяжы. Гэта агрэсіўныя атакі, якія
мы павінны адбіваць. Гэта пытанне абароны бяспекі нашых грамадзян. Магу
вас запэўніць, што мы пастаянна сочым за сітуацыяй. У нас ёсць неабходная
інфраструктура для абароны і ёсць адэкватная колькасць служб на мяжы. Мы
кантралюем сітуацыю. Мы ўдзячныя НАТА і ўсім нашым суседзям і саюзнікам за
падтрымку», — цытуюць Дуду naviny.by са спасылкай на яго канцылярыю.
Ён адзначыў, што Польшча гатовая аказаць гуманітарную
дапамогу мігрантам, але беларускі рэжым не хоча яе прымаць.
«Нашы салдаты і афіцэры ахвярна выконваюць свае абавязкі. Я заклікаю палітыкаў памятаць: гэта пытанне абароны нашых межаў», — падкрэсліў прэзідэнт.