Перамаглі тады, пераможам і зараз: моладзь патрабуе мяжы з Расіяй (відэа)

У 502-ю гадавіну бітвы пад Воршай актывісты беларускіх моладзевых палітычных арганізацыяў выпусцілі відэа з патрабаваннем усталяваць цывілізаваную мяжу з Расеяй.

peramagli.jpg

Моладзь Руху «За Свабоду», Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты, Моладзь БНФ, Маладыя Сацыял-Дэмакраты — Маладая Грамада і Маладыя Дэмакраты далучыліся да патрабавання.
«Мы патрабуем цывілізаванай мяжы з Расеяй. Каб спыніць наркотыкі і зброю. Каб абараніць сябе. Каб жыць у незалежнай Беларусі», — так тлумачаць маладзёны сваё патрабаванне.

Працэс здымак відэа здымаўся аператарамі ў цывільным (бачна на відэа). Каля дзесяці супрацоўнікаў спецслужбаў пільнавалі ўдзельнікаў акцыі.
«Мы маем права на свой дом. Мы маем права на Еўрапейскую будучыню. Мы маем права на Беларусь», — гучыць у відэа.
«Перамаглі тады, пераможам і зараз!» — так скончваецца відэа.

Паводле bchd.info