На мяжы затрымалі Віталя Рымашэўскага і Анатоля Лябедзьку
З беларускага боку беларуска-літоўскай мяжы затрымалі аўтамабіль, у якім знаходзіліся сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Па словах сустаршыні БХД, аўтамабіль затрымалі з прычыны прыкладна 20-і ўлётак кандыдатаў Правацэнтрысцкай кааліцыі, што ляжалі ў аўтамабілі. Перадусім іх зацікавалі ўлёткі прамоўцы АГП Ірыны Давідовіч, супернікам якой на акрузе з’яўляецца начальнік Смаргонскай памежнай групы.
Палітыкі накіроўваліся ў Вільню на канферэнцыю з удзелам Еўрапейскай народнай партыі. Зараз яны знаходзяцца на мяжы.
Паводле сайта БХД