Паўлу Севярынцу могуць вынесці новы прысуд

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які быў асуджаны раніцай 31 сакавіка на 10 сутак за абарону Курапатаў, а ўвечары таго ж дня затрыманы за салідарнасць з затрыманымі КДБ, могуць зноў судзіць.

Здымак «Нашай Нівы»

Здымак «Нашай Нівы»


«Хутчэй за ўсё яго вечаровае затрыманне не мае дачынення да ранішняга прысуду ў 10 сутак, і значыць у панядзелак яшчэ адзін суд», — падкрэсліла жонка палітыка Вольга Севярынец.
Зараз палітык знаходзіцца на Акрэсціна.
Паводле прэс-рэліза БХД