Паўла Севярынца забралі на суткі
Сустаршыню
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, якога 2 кастрычніка
асудзілі на 15 сутак за акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі, 11
кастрычніка забралі на суткі.
“Бягу
да дому з працы, Павел мяне сустракае як заўсёды, абдымае, забірае
торбы, прыдумляем па дарозе да дому, што смачнага набудзем. У нашым
месцы купляем яблыкі, бананы, мандарыны. Спяшаемся да дому... І яго
забіраюць проста з вуліцы, без кроплі спагады да цяжарнай жанчыны, не
даючы забраць сабраную сумку ці развітацца. Я шмат навучылася прымаць,
але такой дробязнай непавагі да чалавека, выкарыстання любой магчымасці,
каб прынізіць, забараніць, паказаць сваю сілу, я не магу прыняць і не
прыму ніколі”, — паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.
Адзначым, што затрыманне адбылося такім чынам, каб запланаваную на 21 кастрычніка акцыю пратэсту сустаршыня БХД сустрэў у зняволенні.