Партыя БНФ патрабуе ад Расіі неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанка

9 сакавіка старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у амбасаду Расіі ў Мінску петыцыю з патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.  



10369000_890965067687926_3348924194916294802_o.jpg

Партыя БНФ кваліфікуе дзеянні прарасійскіх сепаратыстаў і расійскіх уладаў па выкраданні і пераследзе ўкраінскага вайскоўца як акт міжнароднага тэрарызму і парушэнне Менскіх пагадненняў па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

У заяве адзначаецца, што арышт, зняволенне і судовы разгляд абвінавачанняў па справе Надзеі Саўчанка не мае нічога агульнага з правам, а з'яўляецца непрыхаванай расправай, матываванай сумнеўнымі палітычнымі разлікамі і мэтамі застрашвання законных уладаў Украіны.

"НадзеяСаўчанка, якукраінсківайсковец, ажыццяўлалазаконныяісправядлівыядзеянніпаабаронетэрытарыяльнайцэласнасціУкраінываўмовах антытэрарыстычнайаперацыісупрацьнезаконныхузброеныхфармаванняўсепаратыстаўуДанецкайіЛуганскайабласцяхУкраіны. ВыкраданнеНадзеі Саўчанкасепаратыстамі, яегвалтоўнывываззтэрыторыіУкраіныіяенезаконнаяперадачарасійскімуладамз'яўляюццаактамміжнароднагатэрарызму— міжнароднымізлачынствамі, здзейсненымісепаратыстаміўзмовезрасейскіміорганаміўлады", — гаворыцца ў заяве Партыі БНФ.

Партыя БНФ адзначае, што пераслед украінскага вайскоўца парушае пункт 6 падпісанага Расеяй 12 лютага 2015 года ў Мінску Комплексу захадаў па выкананні Мінскіх пагадненняў датычна вызвалення закладнікаў і ўсіх незаконна затрыманых асобаў на аснове прынцыпу "усіх на ўсіх".

Партыя БНФ патрабуе ад уладаў Расейскай Фэдерацыі неадкладнага вызвалення грамадзянкі Украіны Надзеі Саўчанка, зняцця з яе ўсіх крымінальных абвінавачанняў і вяртання яе на тэрыторыю Украіны ў адпаведнасці з падпісанымі Расійскай Федэрацыяй ў Мінску пагадненнямі ад 12 лютага 2015 года.

Паводле Прэс-службы Партыі БНФ