Нямцоў: Праект "Наваросія" закрыты. У Пуціна нічога не атрымалася

Праект Новороссіі закрыты. Пуцін даручыў вярнуць 17,6 тысячы вайскоўцаў у месцы іх пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта напісаў расійскі палітык Барыс Нямцоў на сваёй старонцы ў Facebook.



10407422_641064966014956_6185321262547974288_n.jpg

Паводле меркавання Барыся Нямцова, ніводная з мэтаў, вызначаных Пуціным, не дасягнутая:

1. Хацеў прывязаць Украіну да Расіі, дамагчыся яе ўваходжання ў Мытны саюз. Атрымаў роўна адваротнае, Украіна абрала еўрапейскі вектар і ніколі не вернецца ў арбіту пуцінскага ўплыву.


2. Хацеў дамагчыся нейтралітэту Украіны, захаваць яе пазаблокавы статус. Поўны правал. Цяпер ужо ясна, што Украіна шчыльна і надоўга звязаная з НАТА. Праходзяць сумесныя вучэнні Украіна-НАТА, наладжваецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Альянсам.

3. Хацеў павагі з боку ўкраінскага народа. Атрымаў ворага на доўгія гады і Пуцін-ху @ ло.

4. Хацеў Новороссіі ад Данецка да Адэсы. Атрымаў меншую частку Данецкай і Луганскай абласцей.

5. Хацеў калідор у Крым праз Марыупаль. Атрымаў адпор і акопы, якія капалі рускія людзі ў Марыўпалі каб не прапусціць акупанта.

6. Хацеў, каб як у Крыме, без адзінага стрэлу, атрымаў 4 000 забітых з таго і іншага боку.

7. Хацеў, каб эканоміка Расеі не пацярпела. Атрымаў адток капіталу больш за 100 млрд долараў, 40 рублёў за долар (дэвальвацыя больш за 20 %) і двухзначную інфляцыю на прадукты. А таксама поўны застой у эканоміцы без інвестыцый і інавацый.

8. Хацеў падтрымкі з боку імперцаў і нацыяналістаў (тыпу Гіркіна, Спутніка і Пагрома) — атрымаў з іх боку крайняе раздражненне і тытул здрадніка.

9. Хацеў застацца прызнаным у сусветнай палітыцы. Стаў ізгоем. З Васьмёркі выгналі, нікуды не запрашаюць, уся братва пад санкцыямі, ніхто, акрамя Лукі і Назарбаева мець зносіны не хоча. Ды і тыя падтрымліваюць адзінства Украіны і патрабуюць грошай.

Асаблівы поспех займеў Аляксандр Рыгоравіч — атрымаў 3,5 млрд долараў у год з расійскага бюджэту і заявіў пры гэтым, што Расію, трэба падзяліць паміж Манголіяй і Казахстанам.

10. Адзінае што хацеў і атрымаў, дык гэта высокі рэйтынг, заснаваны на імперскай істэрыцы і цынічнай хлусні агітпрапа. Але гэта не надоўга. Хутка народ зразумее, што кошты выраслі, а даходаў няма. Звальваць усё на Абаму доўга не атрымаецца.


Вось так ён усіх перайграў ... Найперш, Расію.

Facebook